РАСТУЦЬ ДАМЫ ЯК ДЗЕЦІ…

Самае неабходнае для чалавека – мець добрую сям”ю і ўласнае жыллё. І калі пашчасціць адшукаць любага чалавека і ўступіць з ім у шлюб, то вось наконт “свайго вугла” шанцуе не кожнаму. Па-ранейшаму жыллёвая праблема застаецца актуальнай. У раёне кожны год у эксплуатацыю ўводзяцца новыя дамы для насельніцтва, якія будуюцца за дзяржаўны кошт і за асабістыя ўкладанні чачаран. Расказаць пра ход будаўніцтва на вёсцы за мінулых тры месяцы мы папрасілі намесніка старшыні райвыканкама па будаўніцтву М.М. ЦЕПЛЯКОВА.
— План па ўводу жылых дамоў за першы квартал 2009 года выкананы на 20%. У эксплуатацыю ўведзена 3 аднакватэрных дамы ў в.Нісімкавічы і 6 – у в.Меркулавічы. Зараз вядуцца работы на аб”ектах, што плануецца здаць пад ключ у другім квартале. Гэта 12 аднакватэрных дамоў у п.Вазнясенскі і 6 у в.Залессе. У красавіку прыступіў да будаўніцтва дамоў у н.п.Вазнясенскі Гомельскі будаўнічы камбінат будаўнічага ўпраўлення №243. Чачэрскай ПМК-118 за першы квартал выкананы аб”ём будаўніча-мантажных работ уласнымі сіламі на суму 2214 млн. рублёў. Сярэднемесячны заробак работнікаў склаў 782505 рублёў. Удзельная вага заработнай платы ў аб”ёме будаўнічых работ склала 19,5%, за квартал прыбытак складае 145 млн. рублёў. Работы хапае, трэба толькі настроіцца на патрэбную хвалю і, галоўнае, каб не было перабояў з фінансаваннем.

Поделиться информацией:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

Яндекс.Метрика