ДЗЯЛІЛІСЯ ВОПЫТАМ

На працягу двух дзён на базе Чачэрскай ЦБС праходзіў абласны семінар з удзелам бібліятэкараў-краязнаўцаў цэнтралізаваных бібліятэчных сістэм. Спецыялісты абмяркоўвалі тэму “Краязнаўства ў бібліятэках Гомельшчыны: традыцыйныя каштоўнасці і новыя тэндэнцыі”. Адкрыла семінар М.Рафеева, намеснік дырэктара па каардынацыі дзейнасці бібліятэк вобласці ўстановы “Гомельская абласная ўніверсальная бібліятэка імя У.І.Леніна”. Агучыўшы запланаваныя пытанні, якія патрэбна разглядзець у ходзе семінара, яна ад імя дырэкцыі абласной бібліятэкі ўручыла дырэктару Чачэрскай РЦБС М. Багданавай Падзячны ліст за аказаную падтрымку ў падрыхтоўцы дадзенага мерапрыемства і грамату за актыўны ўдзел ў фарміраванні станоўчага іміджу бібліятэк регіёна, у арганізацыі іх эфектыўнай дзейнасці, дынамічнага развіцця. Было адзначана, што дадзенае мерапрыемства невыпадкова праходзіць менавіта на базе Чачэрскай ЦБС. Супрацоўнікі гэтай установы займаюць вядучае месца ў рэгіёне па збору матэрыялаў краязнаўчага характару, узнагароджаны шматлікімі граматамі і з поспехам абараняюць прапанаваныя праекты. З прывітальным словам да прысутных звярнуўся намеснік старшыні Чачэрскага райвыканкама П. Несцяровіч. У ходзе практычнай часткі спецыялісты дзяліліся вопытам работы, госці наведалі бібліятэкі Чачэршчыны, пазнаёміліся з гісторыяй нашага краю, пабывалі ў Чачэрскім гісторыка-этнаграфічным музеі. Цікава прайшла размова “за круглым сталом” на тэму “Краязнаўства – аснова духоўнага адраджэння грамадства”. Пры падвядзенні вынікаў удзельнікі семінара адзначылі, што такі абмен вопытам вельмі карысны і дазваляе зрабіць працоўны працэс больш эфектыўным.
Таццяна ЯКУБОЎСКАЯ.

Поделиться информацией:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

Яндекс.Метрика