СЯБРОЎСТВУ НЯМА МЯЖЫ

Братэрскія сувязі народаў Беларусі і Расіі завязаны яшчэ шмат гадоў назад, і парушыць гэтае сяброўства не змаглі ніякія палітычныя перабудовы. Не губляюцца добрыя славянскія зносіны і паміж суседнімі гарадамі Чачэрскам і Чырвонай Гарой Бранскай вобласці. Штогод адбываюцца абменныя візіты рабочых груп і творчыя паездкі. У мінулую сераду дэлегацыя з ліку журналістаў газеты “Красногорская жизнь” наведала наш горад. Сустрэча пачалася з экскурсіі ў гарадскую ратушу. Затым за “круглым сталом”, што адбыўся на базе рэдакцыі “Чачэрскі веснік”, калегі падзяліліся поспехамі і праблемамі ў рабоце, госці пазнаёміліся з метадамі і формамі дзейнасці чачэрскай раённай прэсы. Было вырашана заключыць дамову аб пастаянным абмене вопытам, наладжванні добрых узаемаадносін і прадастаўленні на старонках газет тэматычных інфармацыйных выпускаў суседніх раёнаў. У чэрвені журналісты “ЧВ” плануюць арганізаваць творчую сустрэчу на чырвонагорскай зямлі.
Валянціна ПРАНКЕВІЧ.

Поделиться информацией:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

Яндекс.Метрика