ХТО ПРАЦУЕ, А ХТО СВЯТКУЕ

У той час, калі кожная хвіліна падчас пасяўной кампаніі на асаблівым уліку, не ўсе рабочыя лічацца з умовамі адказнай пары. Так, у мінулую нядзелю два механізатары камунальнага сельскагаспадарчага ўнітарнага прадпрыемства “Палессе” з’явіліся на працу ў нецвярозым стане, адзін з іх паводзіў сябе вельмі нахабна: адрасаваў нелітаратурнага характару выразы і словы вышэйшаму начальству. Мужчына быў дастаўлены ў раённы аддзел унутраных спраў, за свае паводзіны разлічыўся штрафам у памеры дзвюх базавых велічынь, а таксама, напэўна, будзе зволены.

Поделиться информацией:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

Яндекс.Метрика