“ЧАЧЭРСКІЯ СУСТРЭЧЫ — 2009”

У трэці раз на чачэрскай зямлі адбылася значная падзея — свята беларускай музыкі “Чачэрскія сустрэчы”. У гэтым годзе мерапрыемства прысвечана 850-годдзю старажытнага горада над Чачорай. Арганізатарамі свята выступілі Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, Гомельскі аблвыканкам, Гомельская абласная філармонія, заслужаны калектыў “Нацыянальны канцэртны аркестр Беларусі”. Першай справай — дзелавы дыялог кіраўніцтва Гомельскай вобласці з актывам і насельніцтвам Чачэрскага раёна. З сацыяльна-эканамічным развіццём рэгіёна ўдзельнікаў мерапрыемства пазнаёміў старшыня абласнога Савета дэпутатаў В.С. Сяліцкі. Параўнальны аналіз зрабіў Валерый Сцяпанавіч, разгледзеўшы прычыны некаторых недахопаў, і акцэнтаваў увагу на больш эфектыўных метадах кіравання. Прадстаўнікі розных служб адказалі на тыя пытанні, якія найбольш хвалююць жыхароў раёна. Яны датычыліся фінансавай падтрымкі праграмы па добраўпарадкаванню горада, забяспечанасць некаторых сельскіх медустаноў кадрамі, экалагічнай сітуацыі, рэалізацыі Дэкрэта № 18 і іншыя.
Да 80-годдзя з дня нараджэння кампазітара, народнага артыста, акадэміка Яўгена Глебава быў прысвечаны канцэрт “Беларуская класіка ХХ стагоддзя: Яўген Глебаў”. Чачаране з задавальненнем слухалі “Нашы любімыя песні” — канцэрт заслужанага калектыву Нацыянальнага канцэртнага аркестра Беларусі пад кіраўніцтвам народнага артыста Беларусі, прафесара Міхаіла Фінберга.

Поделиться информацией:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

Яндекс.Метрика