з візітам да расіян

На днях з рабочай паездкі вярнулася дырэктар гісторыка-этнаграфічнага музея Алена Новікава. А шлях на гэту сустрэчу быў не блізкі – мерапрыемства праходзіла ў горадзе Валакаламску Маскоўскай вобласці Расіі. Пра мэты і задачы гэтага форуму расказвае яго непасрэдная ўдзельніца:
– Мяне запрасілі ў Валакаламск як прадстаўніка Чачэрскага раёна на трэцюю навукова-практычную канферэнцыю “Спадчына”, бо паміж нашымі гарадамі-пабрацімамі падпісаны дагавор аб культурна-эканамічным супрацоўніцтве і мы падтрымліваем з расіянамі добрыя зносіны. Мэтай гэтага мерапрыемства ставілася паглыбленае вывучэнне гісторыі і культуры Валакаламскага краю, фарміраванне адзінай гісторыка-культурнай прасторы для навуковых пошукаў і раскрыцця спадчыны таленавітых асоб. На канферэнцыю прадстаўляліся навуковыя работы па тэме “Імёны, у гісторыі зямлі валакаламскай праззяўшыя”. Мая ж называлася “Чарнышовы і Чачэрск”, дзе я апісала дзеянні графа Захарыя Рыгоравіча, царкоўнае будаўніцтва, графскі тэатр у Чачэрску і іншае – усяго сем пунктаў. Акрамя мяне з дакладамі выступілі яшчэ 14 удзельнікаў, у тым ліку адзін з Масквы. Усе работы будуць надрукаваны ў спецыяльным навукова-практычным зборніку для распаўсюджання па бібліятэках Валакаламскага муніцыпальнага раёна і для агульнага выкарыстання. Канешне, форум прайшоў на высокім узроўні, прагучала шмат карыснай інфармацыі, я сустрэлася з цікавымі людзьмі, пазнаёмілася са славутасцямі горада – нам паказалі Валакаламскі крэмль і Яраполецкі народны музей. Але самае прыемнае – гэта сам візіт да расійскіх сяброў і Дыплом за паспяховы ўдзел у канферэнцыі, які я прывезла з сабой. Граф Захарый Чарнышоў кіраваў і ў Чачэрску, і ў Валакаламску, гэта ў пэўнай меры аб’ядноўвае нашы гарады. Спадзяюся, мы будзем падтрымліваць сяброўскія сувязі і надалей. У наступным годзе там запланавана правесці чацвёртую навукова-практычную канферэнцыю на тэму “І ткуць срэбраныя пераборы Валакаламскія званы”. Як бачым, тэматыка навуковай работы носіць духоўную накіраванасць, таму жадаючыя могуць прыняць удзел і прадставіць свае работы. Калі ў некага з’явіцца жаданне – калі ласка, звяртайцеся да мяне: абмяркуем, дапаможам. Кантактны тэлефон 3-28-38.

Поделиться информацией:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

Яндекс.Метрика