НАСУСТРАЧ КРЫЛАТАЙ мары

Пра музычныя здольнасці і маленькія творчыя поспехі выхаванца дзіцячай школы мастацтваў Дзмітрыя Юрчанкі раённая газета расказвала і раней. Зараз жа хлопчык падзяліўся з журналістамі яшчэ адной добрай навіной – нядаўна ён быў узнагароджаны Ганаровай граматай за паспяховае выступленне ў абласным фестывалі-конкурсе “Мой сябра – баян”. Дзіма не проста захапляецца ігрой на гэтым народным музычным інструменце, ён плануе сур’ёзна звязаць сваю будучыню з нотамі і пюпітрам: марыць паступіць у Сувораўскае вучылішча і стаць музыкантам ваеннага аркестра. Дапамагае хлопчыку ўвасобіць мару ў рэальнасць яго кіраўнік Вольга Самусева. Усе чатыры гады навучання яна дасканала выкладае юнаму дараванню тэорыю і тэхніку ігры на баяне. Нават калі жанчына не можа прыйсці на заняткі па прычыне захворвання, Дзіма ідзе да яе дадому і там працягвае авалодванне неабходнымі музычнымі навыкамі. Яго поспехі – радасць для кіраўніка.

Поделиться информацией:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

Яндекс.Метрика