матчыну песню спявае…

Вясёлая, энергічная, таленавітая – усе гэтыя характарыстыкі простай беларускай жанчыны так дарэчы салістцы народнага ансамбля народнага танца, песні і музыкі “Лёс” в.Бабічы Ганне Гапеенка.
Зычны і мілагучны голас, які яна займела ад маці, любоў да песні паклікалі Ганну Васільеўна на сцэну. Яшчэ з маленства любіла спяваць. Не здрадзіла свайму захапленню і ў юнацтве. Ці то на рэчку з пранікам, ці на сенажаць, або лён падбіраць – заўсёды ў спадарожнікі яна брала мілагучныя матывы вясковых мелодый. Спачатку пераймала песні ад бабулі, потым паўтарала куплеты следам за матуляй, цяпер жа папаўняе свой рэпертуар тымі, якія пачуе па тэлевізары, або ў радыёэфіры. І калі словы спадабаюцца – выводзіць знаёмы матыў ва ўнісон вядомым выканаўцам. Ад самых вытокаў стварэння гурта гэта самадзейная спявачка сябруе з народнай і абрадавай песняй. Усё самае лепшае імкнецца перадаць дзецям. Для ўдзельнікаў дзіцячага калектыву Ганна Васільеўна пашыла фартухі і ўпрыгожыла іх яркай вышыўкай, а ўсім жанчынам дарослага складу “Лёса” вышыла рознакаляровымі ніткамі галаўныя ўборы.
– Гэта жанчына нясе ў сабе зарад бадзёрасці, настрою, станоўчай энергіі, – з любоўю і павагай расказвае пра салістку гурта загадчыца Бабіцкім сельскім клубам Людміла Міхалкоўская. – Яна вылучае столькі дабрыні і спагады! Сваім азартам, заўзятасцю і абаяльнасцю аб’ядноўвае калектыў духоўна, стварае асаблівы творчы імідж. Столькі ў яе натхнення і светлых пачуццяў! Хачу ад чыстага сэрца падзячыць Ганне Васільеўне за яе талент, за шырыню душы і непаўторнасць каларытнага голасу.

Поделиться информацией:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

Яндекс.Метрика