Прайшлі святы вёсак Палессе і Нісімкавічы

На мінулых выхадных пагукі вясёлай музыкі паклікалі насельніцтва Палесся на ўрачыстасць – свята вёскі.
Як і заўсёды, на сцэну да віншавання заклікалі доўгажыхароў і самых маленькіх, дзякавалі гаспадыням за лепшы падворак і г.д. У Палессе на цікавае ігрышча прыехаў мясцовы паэт Міхась Болсун, які мае статус пачэснага грамадзяніна раёна, як і яго зямляк Мікалай Куцакоў, святар царквы Мікалая Цудатворцы. На словы Міхася Міхайлавіча прагучала песня «Вёсачка мая» ў выкананні валосавіцкага самадзейнага артыста Уладзіміра Канцавога. На агульны жнівеньскі фэст запрасілі дзіця вайны Міхаіла Фёдаравіча Юрчанку, старажыла Марыю Іванаўну Ядранцаву і самага маленькага жыхара – двухгадовую Ніку Саўкову. За лепшае ўтрыманне падворка адзначылі Уладзіміра і Любоў Маркавых. Канцэртную праграму падрыхтавалі залескія салісты. Паказала талент і загадчыца мясцовым клубам Надзея Патапава, праспяваўшы песню «Стою на полустаночке». Суботні поўдзень прынёс усім прыемныя хвіліны добрага вольнага часу.

Удалося гулянне і ў нісімкавіцкіх вяскоўцаў, што прыйшлі да мясцовага клуба з раднёй і сябрамі пад парасонамі.
Тут таксама ў рамках Яблычнага Спасу людзі радаваліся святу, палескі святар айцец Мікалай асвяціў прынесеныя плады, для ўсіх запрошаных артысты падрыхтавалі ад чыстага сэрца самыя лепшыя канцэртныя нумары, прагучалі самыя шчырыя падзякі за працу, за гаспадарскі падыход да ўтрымання ўласнага домаўладання, за моцную беларускую сям’ю. Шматдзетнай маці Ганне Лопухавай і яе мужу, вальшчыку лесу Нісімкавіцкага лясніцтва Аляксандру, якія гадуюць у любові і клопаце двух сыноў і дачушку Вікторыю, адрасаваліся віншаванні, кветкі і цёплыя абдымкі. На сцэну з музыкай і скокамі да гасцей выходзілі юныя таленты, школьнікі, калектыў мастацкай самадзейнасці «Весялухі» і салісты. Старшыня сельвыканкама Жана Малінава падзячыла землякоў, што не палічылі за цяжкасць і прыйшлі раздзяліць агульную радасць Прэабражэння Гасподня і свята вёскі.

IMG_6870 IMG_6859 IMG_6864

Поделиться информацией:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

Яндекс.Метрика