ГАНДЛЁВАЕ АБСЛУГОЎВАННЕ НА ЧАЧЭРШЧЫНЕ

Тэма гандлёвага абслугоўвання ў раёне наспела даўно, таму абмеркаваць гэтыя пытанні было вырашана на нечарговым пасяджэнні раённага выканаўчага камітэта. Размова вялася аб выкананні прагнозных паказчыкаў па рознічнаму таваразвароту за мінулыя два месяцы бягучага года і прагноз на квартал. Справаздачу зачытала начальнік аддзела эканомікі райвыканкама А.І.Краўчанка, выступаў выконваючы абавязкі старшыні райспажыўтаварыства У.М. Жалезка. Пры даведзеным паказчыку рознічнага таваразвароту 116% факт складае 100,6% у сапаставімым кошце. Зменшыўся таваразварот на аднаго жыхара на 1%, па прадпрыемствам харчавання ў агульным аб”ёме — на 17,7%. Не забяспечылі запланаваныя тэмпы росту такія магазіны, як “Мясапрадукты” ААТ “Жлобінскі мясакамбінат”, “Гаспадарчыя тавары”, КДУП “Чачэрскі вінзавод”, ПГУП “Біомгандаль”, ААТ “Гарант”, райспажыўтаварыства і інш. Нягледзячы на рэзкае паніжэнне рознічнага таваразвароту ў сферы грамадскага харчавання, кіраўніцтвам райспажыўтаварыства не прымаліся аператыўныя меры па выпраўленню становішча. Да гэтага часу не працуе сталоўка ў в.Отар, маруднымі крокамі ідзе работа па адкрыццю кафэ ў аграгарадку Вазнясенскі.
Сярод 21 раёна Чачэршчына па выніках работы 2-х месяцаў займае 13 месца па рэалізацыі тавараў на аднаго жыхара. І спасылацца тут на нізкую здольнасць пакупніка не трэба. На пасяджэнні абмяркоўваліся праблемы якаснага абслугоўвання насельніцтва неабходнымі таварамі, у тым ліку прамысловымі. Менш за ўсё было прададзена адзення і бялізны (на 9,1%), скуранога абутку (на 47,3%), каляровых тэлевізараў (на 81%), пральных машын (на 69,7%) і інш. Па-ранейшаму амаль дэфіцытнай з”яўляецца дзіцячае і мужчынскае адзенне, бялізна з трыкатажу. На тэрыторыі раёна налічваецца 21 адзінка пустуючых будынкаў гандлёвых аб”ектаў, у той час, калі маецца патрэба ў іх пашырэнні. А непатрэбнае і неэксплуатуемае належыць спісанню. Як было адзначана, у магазінах раёна недастатковы асартымент харчовых тавараў, не хапае кандытарскіх вырабаў, не адпавядае запатрабаванням кліентаў абслугоўванне ў кафэ “Юбілейнае”. У сувязі з пералічаным было прынята рашэнне, дадзены рэкамендацыі. Напрыклад, адкрыць фірменныя секцыі тавараў баларускай вытворчасці розных прадпрыемстваў, павялічыць асартымент, прадпрымальгікам накіраваць у продаж 50-60% мясной і іншай прадукцыі мясцовых вытворцаў (гомельскай, жлобінскай і г.д.), апрануць прадаўцоў ва ўніформу, арганізаваць эстэтычнае аздабленне халодных закусак на прадпрыемствах грамадскага харчавання, прымаць удзел у кірмашовых продажах у суседніх рэгіёнах і абласцях і інш. Для выпраўлення сітуацыі даецца тэрмін да кастрычніка бягучага года. Да асобных спецыялістаў і кіраўнікоў прыменены пэўныя меры дысцыплінарнага спагнання.

Поделиться информацией:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

Яндекс.Метрика