“КНІГА КРОЧЫЦЬ ПА ПЛАНЕЦЕ”

Менавіта так называецца тыдзень, які пачаўся напярэдадні вясновых канікул у раённай дзіцячай бібліятэцы. Галоўнымі гасцямі яскравага свята аматараў кнігі “Падарожжа ў чытай-горад” сталі не толькі хлопчыкі і дзяўчынкі, а гаспадарамі – розныя казачныя героі, у касцюмы якіх апраналіся ўдзельнікі экалагічнага тэатра “Флорык” і іншыя рабяты. Менавіта яны разам з дарослымі супрацоўнікамі ў ходзе тэатралізаванага прадстаўлення забаўлялі і падымалі настрой юным чытачам, гаварылі пра дабрыню і злобу, любоў і сяброўства, чыталі байкі, праводзілі гульні, жартавалі і смяяліся. Гаварылі і аб карысці духоўнага выхавання, а яшчэ аб тым, што нясе кніга ў душу кожнага з маленства. Не абыйшлося і без узнагароджвання самых актыўных чытачоў бібліятэкі. З музычнымі нумарамі выступілі салісткі дзіцячага вакальнага калектыву “Вясёлка” ГДК Таццяна Трубачэнка і Вольга Аўдзеева. У холе дзейнічала выстава, на якой былі прадстаўлены выданні рознай тэматыкі.
На працягу ўсяго тыдня ў бібліятэцы праходзіў шэраг мерапрыемстваў. Заўтра, 29 сакавіка, літаратурная гульня “Здарэнне ў горадзе трох таўстуноў” завершыць гэты літаратурны марафон.
Таццяна ПЯТРОВА.

Поделиться информацией:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

Яндекс.Метрика