У ПАДАРУНАК ВЫДАННІ У.КАРАТКЕВІЧА

60 бібліятэк Гомельшчыны атрымаюць у падарунак 25-томныя выданні Уладзіміра Караткевіча
Як адзначыла старшыня абласнога Савета дэпутатаў Марыя Бондар, кожны дэпутат абласнога Савета для адной з бібліятэк у сваёй выбарчай акрузе аформіць за асабісты кошт падпіску на 25 тамоў знакамітага беларускага класіка.
Менавіта народнымі выбраннікамі будзе ўнесена пачатковая плата за першы і апошні тамы — звыш 105 тысяч рублёў. Дарэчы, гэта ўжо зрабіла Марыя Андрэеўна, якая пералічыла сродкі на падпіску для Добрушскай цэнтральнай раённай бібліятэкі.
Плануецца, што пры выданні 2-3 тамоў у год апошні выйдзе ў свет у 2020 годзе — да 90-годдзя нараджэння аўтара. Таму пасля заканчэння тэрміну паўнамоцтваў дэпутатаў цяперашняга склікання добры пачын падхопяць новыя выбраннікі, якiя возьмуць на сябе далейшую аплату падпіскі.
Такім чынам, дзякуючы народным выбраннікам, праз восем гадоў на паліцах шасцідзесяці бібліятэк вобласці з’явіцца ўнікальны ў сваім родзе збор твораў нашага знакамітага пісьменніка — раманаў, апавяданняў, вершаў, казак і малюнкаў. Акцыю «Падпіска на творы Караткевіча» абласны Савет дэпутатаў аб’явіў з мэтай павышэння ролі і значнасці кнігі і чытання ў сучасным грамадстве, развіцця айчыннай літаратуры, забеспячэння дзяржаўнай падтрымкі нацыянальнага кнігавыдавецтва. Як вядома, указам прэзыдэнта Беларусі 2012 год абвешчаны Годам кнігі.

Поделиться информацией:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

Яндекс.Метрика