ЧЫМ БОЛЬШ МІНУС, ТЫМ ЛЕПШ

На прайшоўшым у райвыканкаме пасяджэнні па распрацоўцы праграмы энергазберажэння ў раёне на 2010 год намеснік старшыні райвыканкама па будаўніцтву М.М. Цеплякоў давёў да ведама прадстаўнікоў розных галін вытворчасці, што паказчык у дадзеным накірунку трэба знізіць да мінус 13 працэнтаў. Як заўважыў Мікалай Міхайлавіч, зрабіць гэта рэальна ў першую чаргу за кошт зніжэння энергазатрат на аб’ектах камунальнай гаспадаркі і ў сельгаспрадпрыемствах Чачэршчыны. Вызначаны тэрмін падрыхтоўкі ведамасных праграм у гэтым важным сёння накірунку дзейнасці. Прадастаўленыя даныя дадуць магчымасць зрабіць больш дакладнай раённую праграмму па энергазберажэнню.

Поделиться информацией:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

Яндекс.Метрика