І ПЕСНІ СПЯВАЦЬ, І ПРАЦУ НЕ АБЫВАЦЬ

Як раней паведамлялася, у нядзелю ў Отарскім ЦСДК прайшоў заключны канцэрт агляду самадзейнай мастацкай творчасці жывёлаводаў.
Сустрэчы іх на сцэне становяцца традыцыйнымі ў нашым раёне. Людзі далёка не творчай прафесіі паступова ператвараюцца ў амаль прафесійных артыстаў. Аж з самага лета яны рыхтаваліся да выступлення перад вялікай аўдыторыяй, а на працягу студзеня-лютага праводзіліся адборачныя туры для фінальнага канцэрту. У многіх сельгаспрадпрыемствах ужо сфарміраваліся свае калектывы, іх удзельнікі здольныя прыгожа спяваць песні і прыпеўкі, танцаваць. Могуць таксама і байкі расказваць, і інсцэніроўкі рабіць, настроіць на лірычны лад і пасмяшыць. Найбольш арыгінальнымі аказаліся працаўнікі ПСУП “Отар”, дзяржаўных прадпрыемстваў “Звязда” і “Палессе”. Самі жывёлаводы прызнаюцца, што часта ў іх нялёгкай працы дапамагае песня. Падчас падрыхтоўкі нумароў, безумоўна, не абышлося без дапамогі працаўнікоў устаноў культуры. Не засталіся ўбаку ў некаторых выпадках і галоўныя спецыялісты гаспадарак, а таксама прадстаўнікі сельскіх Саветаў. Але галоўнымі дзеючымі асобамі выступілі тыя, хто непасрэдна адказвае за якасць атрыманых у сельскагаспадарчай галіне прадуктаў. Удзельнікам мастацкай самадзейнасці ўдалося і не сапсаваць рабочы працэс, і пры гэтым падарыць гледачам сапраўднае свята. А многія яшчэ і вышываюць цудоўна, і бісерапляценнем займаюцца, і вяжуць кручком… У сельскім Доме культуры была арганізавана шыкоўная выстава. Мерапрыемства пачалося з афіцыйнай часткі. Самадзейныя артысты атрымалі падзяку ад імя старшыні райвыканкама І.І. Кома, гаспадаркам рэкамендавана падтрымаць іх матэрыяльна. А вышэйшай узнагародай для жывёлаводаў на сцэне, як і для сапраўдных артыстаў, сталі апладысменты і прызнанне гледачоў.
Наталля СУВАЛАВА.

Поделиться информацией:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

Яндекс.Метрика