І САБЕ, І НА ПРОДАЖ

Тысячу тон бульбы зараз трэба перабраць у прадпрыемстве “Отар”. І буйны, і насенны матэрыял будзе выкарыстаны для патрэб сельгаспрадпрыемства, дзе запланавана пасадзіць 40 гектараў, а таксама для продажу. Вяскоўцам своечасова перабраць бульбу дапамагаюць беспрацоўныя людзі, пенсіянеры. Штодзень на работу сюды прыязджае 30 чалавек, а, як заўважыла кіраўнік гаспадаркі Т.А. Струк, патрабуецца ўдвая больш. Так што ў жадаючых падрабіць сёння ёсць усе падставы накіравацца ў Отар.
Як паведамілі спецыялісты ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама, у бліжэйшы час «дэсант» з горада высадзіцца ў КСУП “Роўкавічы”, дзе таксама патрабуюцца дадатковыя працоўныя рукі для падрыхтоўкі «другога хлеба» да пасадкі. Святлана ГЕРАШЧАНКА.

Поделиться информацией:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

Яндекс.Метрика