І ЧУТНА, І БАЧНА…

Набліжаецца юбілей горада, да свята застаецца менш чым паўгода. Усё больш арганізацыйных мерапрыемстваў у райвыканкаме прысвечаны гэтай тэме. Неўзабаве на прылаўках магазінаў і кіоскаў з’явяцца паштоўкі, канверты, плакаты і буклеты. А ў магазіне “Надзея” у продажы ўжо маюцца фуфайкі, хусцінкі і стужачкі з яркай сімволікай “Чачэрск 850” вытворчасці фабрыкі “8 Марта”. З годнасцю насіць такія рэчы маюць магчымасць і дзеці, і дарослыя — пакупнікам прапануюцца фуфайкі розных памераў. Набывайце навінку для сябе, зрабіце карысны падарунак сябрам.
Святлана ГЕРАШЧАНКА. Фота В. ПАЎЛАВАЙ.

Поделиться информацией:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

Яндекс.Метрика