У ЧАКАННІ “ЧАЧЭРСКІХ СУСТРЭЧ”

Чачэршчына на парозе яшчэ адной вялікай падзеі: 3 красавіка адбудуцца чарговыя сустрэчы Міхаіла Фінберга. Пачнецца вялікае мерапрыемства а 12-ай гадзіне ў гарадской ратушы з асамблеі “Дыялог кіраўніцтва Гомельскай вобласці з актывам і насельніцтвам Чачэрскага раёна”. Пасля ў 15.00 кінаканцэртная зала “Акцябр” запросіць усіх аматараў музычнага мастацтва на праграму “Беларуская класіка ХХ стагоддзя: Яўген Глебаў”. Яна будзе прысвечана 80-годдзю з дня нараджэння кампазітара, народнага артыста СССР, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі, акадэміка Яўгена Глебава. Далей, а 15-ай гадзіне, у святочнай праграме выступленне артыстаў заслужанага калектыву “Нацыянальны канцэртны аркестр Беларусі”, ансамбля кларнетыстаў, салістаў на драўляных духавых інструментах, флейтыстаў, трубачоў, струннага квартэта, камернага аркестра. У 16.30. адкрыецца выстава дэкаратыўна-прыкладного мастацтва “Беларусь мая – родная зямля, краіна талентаў і скарбаў”. Для прысутных выступяць народны ансамбль народнай музыкі і песні “Чачэрскі гармонік” Меркулавіцкага ЦСДК. А 17-ай гадзіне пачнецца канцэрт заслужанага калектыву нацыянальнага канцэртнага аркестра Беларусі . Мастацкім кіраўніком свята з’яўляецца народны артыст Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі, прэміі Саюзнай дзяржавы, прафесар Міхаіл Фінберг.
Т. ПЯТРОВА.

Поделиться информацией:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

Яндекс.Метрика