РАЁНКА — ЛЮБІМАЕ ВЫДАННЕ

Такое мерапрыемства ў гарадскім аддзяленні сувязі адбылося не ўпершыню. 17 сакавіка ўсім аформіўшым падпіску на разнастайныя выданні прапанаваўся і ўдзел у бяспройгрышнай латарэе. Гэта выклікала шчырыя, дабразычлівыя ўсмешкі на тварах наведвальнікаў. Чачаране падпісваліся і на раённае выданне, якое стала для многіх па-сапраўднаму родным, выказвалі падзяку журналістам за своечасовае інфармаванне аб зменах у камунальнай, сацыяльна-бытавой і іншых сферах. Асобныя расказалі і аб праблемах. Стала вядома, што па вуліцы К. Маркса райцэнтра былі зламаны некалькі паштовых скрынь. Чачаране неаднаразова звярталіся да кіраўніцтва РВПС. Абяцалі дапамагчы. А тым часам людзі вымушаны цярпець нязручнасці. Падобныя рэчы не павінны ўскладняць узаемавыгаднае супрацоўніцтва.

Поделиться информацией:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

Яндекс.Метрика