30-кватэрны кааператыўны дом “стане пад дах”

Столькі задумак і планаў адміністрацыяй райвыканкама было намечана напярэдадні святкавання юбілею горада, колькі пераменаў чакае Чачэрск у гэтым годзе. Вясна прыспешвае да рэалізацыі прагнозаў, і пра тое, якія на сёння абставіны па добраўпарадкаванню і будаўніцтву ў райцэнтры, мы папрасілі расказаць намесніка старшыні райвыканкама па будаўніцтву М.М.Цеплякова.
— У цэлым на падрыхтоўку горада да юбілейнай даты было запланавана выдзяленне 27 мільярдаў рублёў. Пакуль што рэальна мы маем 2,3 мільярда — грашовыя сродкі, выдзеленыя на рэканструкцыю гарадскога парка і Дома культуры, але хачу заўважыць, што і гэта толькі частка ад неабходнага. Вырашаецца пытанне па фінансаванню работ па добраўпарадкаванню вуліц Савецкая, Акцябрская і цэнтральнай плошчы. Абавязкова трэба давесці да завяршэння раней пачатыя работы ў мікрараёне Новы. Пастараемся апраўдаць спадзяванні жыхароў, тым больш, што гэта тэма набалелая. Ведаю, што многія чачаране чакаюць рамонту дарожнага пакрыцця на такіх вуліцах, як Калгасная, Партызанская, Юбілейная, 60 год Акцябра, Кааператыўная і інш. Аднак нічога суцяшальнага пакуль сказаць не магу. Працэс работы патрабуе грашовай падтрымкі, а яна паступае паэтапна. Што датычыць будаўніцтва жылля, то згодна праектна-каштарыснай дакументацыі 30-кватэрны кааператыўны дом “стане пад дах” і будзе гатовы да прыему жыльцоў у чэрвені. А ў верасні будзе закладвацца яшчэ адзін падобны шматпавярховы. Ёсць магчымасць пачать закладку яго падмурка і раней, але пры ўмове своечасовага фінансавання на будаўніцтва першага. Усё залежыць ад арганізаванасці і аператыўнасці работы.
Валянціна БАГДАНОВІЧ.

Поделиться информацией:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

Яндекс.Метрика