ХТО ЧЫТАЕ, ТОЙ ШМАТ ЗНАЕ

Калі паштальён прыносіць у дом Надзеі Максімаўны Немчанка з п.Вазнясенскі свежую карэспандэнцыю, яна разам з мужам Антонам Браніслававічам перш-наперш бярэцца за прачытку “Чачэрскага весніка”.
– Тут пішацца пра сваё, роднае і блізкае, – з усмешкай расказвае жанчына. – Я прыехала на Чачэршчыну больш за 40 гадоў назад і ўвесь гэты час з“яўляюся пастаянным падпісчыкам раёнкі. Мы з мужам чытаць любім. Трэба ж ведаць, што ў нас на месцы робіцца.
Акрамя друкаваных сродкаў масавай інфармацыі Надзея Максімаўна і Антон Браніслававіч даведваюцца пра апошнія навіны краіны з праграм тэлебачання, але ў вясенне-летні перыяд звяртаюцца за дапамогай да тэлеэкрана зрэдку – гаспадароў кліча агарод, хатняя жывёла. А вось пералістаць чарговы нумар “Чачэрскага весніка” заўсёды час знойдзецца. Пасля напружанага дня таксама добра ўзяць у рукі “Народную газету”, ці “Народны доктар”. Адукаваны чалавек павінен быць інфармацыйна падкаваным, лічаць нашы падпісчыкі.

Поделиться информацией:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

Яндекс.Метрика