У рамках свята славянскай пісьменнасці і культуры на базе раённай цэнтральнай бібліятэкі адбылася творчая сустрэча з мінскім пісьменнікам Юрыем Татарынавым.

У рамках свята славянскай пісьменнасці і культуры на базе раённай цэнтральнай бібліятэкі адбылася творчая сустрэча з мінскім пісьменнікам Юрыем Татарынавым. Яго прыезд на Чачэршчыну быў невыпадковы – краявед выдаў чарговую кнігу з серыі “Гарады Беларусі”, дзе расказвае аб заснаванні Чачэрска, яго былых уладарах і архітэктурных каштоўнасцях. Наогул, Юрый Аркадзьевіч захапляецца стварэннем твораў менавіта аб жыцці на Беларусі, яе традыцыйным культурным багацці. Ён з’яўляецца аўтарам 30 кніг, сярод якіх гістарычныя раманы, аповесці, а таксама сентыментальныя сюжэты. Мэта пісьменніка – папулізаваць культуру нашай краіны шляхам адраджэння і захавання бацькоўскай спадчыны. Штуршком да напісання сваіх дакументальных кніг Юрый Татарынаў лічыць уздзеянне на яго ўнутраны свет той энергетыкі, якую вылучаюць старыя касцёлы і палацы, тая цішыня і веліч, што да гэтага часу захоўваецца на высокіх насыпах пясчаных замчышчаў. І менавіта слова пісьменніка, на яго думку, павінна данесці да чытача ўсё аб прыгажосці і велічнасці нацыянальных каштоўнасцей.
Прыхільнікам беларускай культуры госць са сталіцы пакінуў свой аўтограф.

Поделиться информацией:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

Яндекс.Метрика