ПРАЦАЎНІЦА І ДОБРАЯ МАЦІ

Адсяленне пасля чарнобыльскай катастрофы закранула і жыхарку аграгарадка Залессе Валянціну Іванаўну Каровіну. Жыццёвая пуцявіна тады завяла аж у Карэлію. Пражыўшы там дзесяць гадоў, Валянціна Іванаўна зноў вярнулася на радзіму. З таго часу працуе на малочна-таварнай ферме “Залессе” дзяржаўнага прадпрыемства “Звязда”. Аператар машыннага даення лічыць сваім прызваннем працу, якую выконвае ўжо дзесяць гадоў. За 2008 год у яе лепшыя паказчыкі па гаспадарцы. Яна надаіла на карову 4200 кілаграмаў малака. У студзені бягучага года тэмпы жанчына не зніжае – надоі на карову за месяц склалі 374 кілаграмы. “Да працы адносіцца добрасумленна, адказна, працуе не пакладаючы рук”, – расказвае заатэхнік гаспадаркі А.Ц. Малашкіна. “Не шкадую сябе. Калі выконваю сваю працу, значыць, усю сябе ёй аддаю. Мае рагулі прывыклі да мяне, слухаюцца, усё разумеюць, як людзі, не ўзнікае праблем, каб прывязаць. Мы з імі нібы адна каманда, – расказвае перадавы работнік. – Імкнуся як мага лепш выконваць свае абавязкі яшчэ і таму, каб заробак добры мець”. Жанчына выхоўвае траіх дзяцей. Двое з іх – пляменнікі. Два гады назад, калі з жыцця пайшла сястра, не пакінула іх. І не напалохалі цяжкасці. Прызнаецца: складана адной выхоўваць хлопцаў-падлеткаў, не хапае часта моцнага мужчынскага пляча і парады. Але на лёс Валянціна Іванаўна не скардзіцца, радуецца, што дзеці паважаюць і таксама імкнуцца дапамагчы дома.
Наталля СУВАЛАВА.

Поделиться информацией:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

Яндекс.Метрика