ЗНАЙДЗІ СВАЮ ДАРОГУ

Хутка вучні 9 і 11 класаў пачнуць рыхтавацца да аднаго з адказных момантаў школьнага жыцця – выпускных экзаменаў і паступлення далей у навучальныя ўстановы краіны. Для тых, хто яшчэ канчаткова не вызначыўся ў выбары далейшай дарогі ў самастойнае жыццё, на мінулым тыдні быў арганізаваны кірмаш прафесій. З розных гарадоў Беларусі прыехалі прадстаўнікі каледжаў і вышэйшых устаноў адукацыі. На гэты раз увага выпускнікоў арыентавалася на сельскагаспадарчую галіну. Школьнікам прапанавалася выбраць для падачы дакументаў аграрныя навучальныя ўстановы. Абітурыентам гэтых ВНУ прадугледжаны ільготы пры паступленні, а студэнты маюць шанец атрымаць дадатковую вышэйшую адукацыю, пасведчанне на кіраванне аўтатранспартам, праявіць свае спартыўныя здольнасці, нават падрыхтаваць навуковую работу. Першакурснікі забяспечваюцца жыллём у інтэрнаце, а за паспяховую вучобу прадугледжана павышаная стыпендыя. Таксама ёсць магчымасць атрымаць бясплатнае навучанне.
У размове з моладдзю прымаў удзел старшыня Чачэрскага райвыканкама І.Ком. “Далейшыя крокі ў выбары прафесіі ствараюць падмурак шчаслівага існавання і ўдалага лёсу, – заўважыў Іван Іванавіч. – Таму вельмі важна не памыліцца, і пакуль яшчэ ёсць час – абмяркуйце дома з бацькамі, якой сцяжынкай вам ісці і як наладзіць сваю будучыню. Поле для працоўнай дзейнасці і рэалізацыі планаў вялікае. Галоўнае – знайсці правільную дарогу ”. На кірмаш прафесій прыехалі 11 прадстаўнікоў з Мінску, Віцебску, Магілёва, Рэчыцы, Гродна і інш. Юнакам і дзяўчатам быў дадзены шырокі спектр неабходнай інфармацыі. Справа за малым – зрабіць выбар і канчаткова вызначыцца, на якім падмурку будаваць свой жыццёвы шлях.

Поделиться информацией:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

Яндекс.Метрика