ПАСЛЯ СВЯТА

Цёпла віншавалі членаў аматарскіх клубаў “Натхненне” і “Шчаслівая сям”я” у мінулы чацвер дырэктар А.Бацанава і работнікі тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва. Яны нясуць на сваіх плячах высакародную місію мацярынскай любові, з адказнасцю выконваюць бацькоўскія абавязкі. А ці ж гэта не варта добрых слоў і пашаны? У асобных з жанчын на выхаванні не толькі свае дзеці, але і прынятыя на апеку. Для матуль, маладых і ўжо стаўшых бабулямі, гучалі спевы, праводзіліся забаўляльныя гульні і традыцыйная жартоўная беспройгрышная латарэя. Некаторым пашчасціла выйграць “індыкатар думкі” (аловак), тачыльны станок (ласцік) і нават спартыўны аўтамабіль… цацачны. А галоўнае – кожны атрымаў зарад бадзёрасці і хвіліны радасці напярэдадні жаночага свята.

Поделиться информацией:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

Яндекс.Метрика