РЭДКА, АЛЕ МЕТКА

У мінулыя выхадныя на таварыскім матчы па баскетболу, прысвечаным Дню абаронцаў радзімы, сустрэліся каманды гарадоў Чачэрска, Кармы, Веткі, Калінкавіч. Міжрэгіянальнае спаборніцтва праходзіла на базе ДЮСШ г. Чачэрска. Перамаглі спартсмены з Калінкавіч, якія ўзнагароджаны Ганаровай граматай і пераходным кубкам, а лепшыя ігракі астатніх – каштоўнымі падарункамі, падрыхтаванымі РК БРСМ. Чачаране аказаліся на другой пазіцыі. Цяпер падобныя спартыўныя сустрэчы стануць традыцыйнымі. Галоўны ж падарунак, як прызналіся мужчыны, – сама гульня, якая атрымалася напружанай і цікавай. Тым больш, што баскетбол пакуль быў не надта папулярны на Чачэршчыне.
Наталля СУВАЛАВА.

Поделиться информацией:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

Яндекс.Метрика