Улада: дыялог з народам

Чарговая сустрэча з жыхарамі выбарчай акругі ў дэпутата Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь У.І. Кужанава адбылася на мінулым тыдні. На прыём прыйшлі выбаршчыкі, якія спадзяюцца на падтрымку пры вырашэнні той ці іншай праблемы. А цяжкімі аказаліся рамонт двухпавярховага дома №6 па вуліцы Савецкая райцэнтра. Незразумелая “цішыня” прадстаўнікоў адказных служб. Пабудове, аб якой ішла размова, больш чым за паўвека, і абмежавацца рамонтам даха тут недастаткова. Састарэлую жанчыну, што карыстаецца сацыяльным жыллём, суцешылі: будынкі па вуліцы Акцябрская райцэнтра зносіць у бліжэйшы час не плануецца. Уладзімір Іванавіч паабяцаў падтрымку жыхарцы пасёлка Вазнясенскі ў рамонце пакрыцця пэўнага ўчастка дарогі. Гэта не першы зварот жанчыны да дэпутата, і ўсё таму, што работы былі выкананы няякасна. Вясной, запэўніў дэпутат, мясцовая ўлада разгледзіць магчымасць змяніць сітуацыю.
У бліжэйшы час дэпутат Палаты прадстаўнікоў разгледзіць зварот жыхара адной з адселеных вёсак наконт яго права карыстацца бацькоўскай хатай і бесперашкодна пражываць у вёсцы Падлужжа, а таксама тое, ці мае асуджаны да пазбаўлення волі бацька права на амністыю. Аб яго далейшым лёсе клапоціцца сын. Прадстаіць разабрацца ў праблеме аўтобуснага абслугоўвання жыхароў аграгарадка Батвінава і іншым.
Святлана ГЕРАШЧАНКА.

Поделиться информацией:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

Яндекс.Метрика