“МАЛАДЫ АГРАНОМ ВАЛЯНЦІНА КАВАЛЁВА”

Пра стараннага маладога агранома, члена КПСС Валянціну Васільеўну Кавалёву, якая ў сямідзесятых працавала брыгадзірам калгаса імя Леніна (цяперашняе сельгаспрадпрыемства “Вазнясенск”), у тыя часы пісала раёнка. “Па накіраванню калгаса яна закончыла Чырвонабярэжскі сельскагаспадарчы тэхнікум. Брыгада, якой кіруе малады спецыяліст, адна з лепшых у гаспадарцы. Камуніст В.В. Кавалёва прымае актыўны ўдзел у грамадска-палітычным жыцці калектыву. Яна старшыня групы народнага кантролю, член праўлення і партбюро калгаса”. Са здымка глядзіць на чытачоў маладая Валянціна Васільеўна…
Ішлі гады. На працоўным шляху патрабаваліся здольнасці сялянкі — некаторы час Валянціна Васільеўна ўзначальвала мясцовую гаспадарку, затым шаснаццаць гадоў была старшынёй Ленінскага сельскага Савета дэпутатаў. За такі доўгі час прыходзілася вырашаць шмат пытанняў аднавяскоўцаў і жыхароў бліжэйшых вёсак і пасёлкаў, сярод іх і такія, якія мелі лёсавызначальнае значэнне. Прынцыповасць у рабоце была адзначана кіраўніцтвам раёна, а таксама за дабрасумленную працу ў органах дзяржаўнага кіравання Валянціна Васільеўна ўзнагароджана Ганаровай граматай абласнога выканаўчага камітэта, медалём “Да 60-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”.
Зараз жанчына на заслужаным адпачынку, але не губляе былой закалкі працаваць. Сёння яна выконвае абавязкі кладаўшчыцы ў гаспадарцы, адкуль шмат гадоў таму атрымала пуцёўку ў жыццё. Загаданыя некалі мары, як сцвярджае Валянціна Васільеўна, здзейсніліся, і лічыць сябе што ні на ёсць шчаслівай сялянкай. Шчыра радуецца яна за сённяшняе сельскай гаспадаркі, у прыватнасці, прафесійны рост механізатараў, якім даверылі сучасную тэхніку з камп’ютарамі на сеялках, плугах. Дзяржава клапоціцца пра павышэнне кваліфікацыі дбайных гаспадароў зямлі. Зусім інакш выглядаюць сёння і фермы, іх тэрыторыю ўпрыгожваюць кветкі, усюды чысціня. За апошнія гады кардынальна змяніліся ўмовы працы і адпачынку для жывёлаводаў. Маладой сэрцам Валянціне Васільеўне гэтыя перамены вельмі падабаюцца.
Святлана ГЕРАШЧАНКА.

Поделиться информацией:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

Яндекс.Метрика