КАРЦЁЖНІК

У Новай Вёсцы Палескага сельсовета пражывае нехта Дудкін Пётр Аляксеевіч. Ён не вызначаецца ні стараннасцю ў рабоце, ні добрымі паводзінамі ў быту. Затое ёсць у яго цяга, схільнасць да азартных гульняў, перш за ўсё да гульні ў карты. Пры гэтым Дудкін не звычайны карцёжнік. Гэта карцёжнік – прапагандыст, разбэшчальнік. Ён заманьвае да сябе на кватэру школьнікаў, выхоўвае і ў іх цягу, азарт да гульні ў карты. І трэба сказаць, што дзейнічае ён не без поспеху. Амаль у кожнага навучэнца з Новай Вёскі можна знайсці ў кармане карты. Многія навучэнцы з гэтага населенага пункта наведваюць Дудкіна, вучацца ў яго махлерскім павадкам. Заўсягдатаем у доме Дудкіна з’яўляецца вучань Анонічаў Іван. Маці гэтага вучня не адзін раз ужо сварылася з Дудкіным за непрыстойнасць яго паводзін у адносінах да дзяцей. Але што Дудкіну да папрокаў жанчыны, да таго што Анонічаў дрэнна вучыцца, амаль па ўсіх дысцыплінах мае двойкі. Бывае яшчэ горш. Захапіўшыся гульнёй у карты, вучань 5 класа Курачкін Іван пачаў красці грошы ў бацькоў, а калі быў за гэта пакараны, то ўцёк з хаты. На такі ж шлях стаў вучань Мельнікаў і некаторыя іншыя. Савецкі народ праяўляе неаслабныя клопаты аб навучанні і выхаванні дзяцей. І мы не можам і не маем права дапускаць цярпімасць у адносінах да такіх тыпаў, як Дудкін, які спакушае дзяцей і ставіць іх на неправільны шлях, прывівае ім дрэнныя звычкі. Паводзінамі Дудкіна павінна зацікавіцца грамадскасць, пракуратура.
Г.Штыхаў.
(P.S. Зараз Георгій Штыхаў вядомы гісторык-медыявіст, доктар гістарычных навук, прафесар, а ў той час ён працаваў дырэктарам Палескай школы).
«Стаханавец палёў». 24 лютага 1952 года.
Падрыхтаваў Сяргей АТРОШЧАНКА.

Поделиться информацией:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

Яндекс.Метрика