Узнагароды лепшым жыхарам Чачэршчыны

IMG_5324Напярэдадні Першамая прыемныя сюрпрызы чакалі тых, хто доўгі час шчыраваў на карысць раёна і краіны. Старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Анжаліка Краўчанка разам з сакратарамі пярвічных арганізацый Аленай Серыкавай і Надзеяй Хурбатавай наведалі вяскоўцаў, якія вызначыліся сваім плёнам, высокімі вытворчымі паказчыкамі, а таксама зараз працуючых на агульны дабрабыт пенсіянераў.

Падзячныя лісты і грашовыя прэміі ад імя райкама і адміністрацый гаспадарак уручылі адзінаму ў ААТ «Звязда» ліквідатару наступстваў катастрофы на ЧАЭС, вадзіцелю Аляксею Хрысціну і руплівай працаўніцы з аграгарадка Залессе Еўдакіі Міхайлаўне Кебікавай (на здымку), аддаўшай роднаму сельгаспрадпрыемству 44 гады жыцця. Жанчына і потым, падчас знаходжання на заслужаным адпачынку, не адзін год плячо ў плячо з аднавяскоўцамі ішла на зернеток, на праполку буракоў і пераборку бульбы.
Прафсаюзныя лідары паціснулі руку і пажадалі моцнага здароўя Віктару Патапенку і аператару машыннага даення Галіне Мікалаеўне Паўлюковай з ААТ «МатнявічыАгра». «Каштоўны не сам падарунак, а ўвага да чалавека», – лічыць Анжаліка Іванаўна і пашкадавала, што адсутнасць грашовых сродкаў не дазваляе адзначыць многіх іншых паважаных людзей Чачэршчыны, хто на першае месца ставіць работу і яе станоўчы вынік.

Поделиться информацией:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

Яндекс.Метрика