ПРЫВЯЖЫЦЕ САБАКУ!

Бадзяжныя жывёлы з ліку сабак і кошак парадкам надакучылі жыхарам раённага цэнтра і вяскоўцам. Таго і глядзі, каб зубастая дварняга знянацку не хапанула за нагу прахожага. А калі такога і не станецца, то сваім пагражаючым відам і нахабнасцю можа страшэнна напужаць не толькі дзяцей, але і дарослых. Работнікі камунальнай службы вырашылі ўхіліць гэту праблему, і цяпер кожную сераду у горадзе будзе праводзіцца адстрэл бадзяжных жывёл. У сувязі з гэтым уладальнікам хатняй жывёлы прапануецца паставіць на ланцуг сваіх вартаўнікоў, каб выпадкова яны не трапілі пад дула пнеўматычнага ружжа. КЖУП “Чачэрскае” паведамляе, што прымае заказ па адстрэлу сабак ад сельскіх Саветаў за пэўную аплату.
Ул. інф.

Поделиться информацией:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

Яндекс.Метрика