ПАЗБЕГНУЦЬ ФАРМАЛІЗМУ

Канкрэтная размова адбылася паміж кіраўніком і работнікамі аддзела культуры райвыканкама на падвядзенні вынікаў работы за 2008 год. Начальнік аддзела А.М. Чаплыгін акцэнтаваў увагу прысутных на негатыўных момантах культурна-асветніцкай дзейнасці, працоўнай дысцыпліне і выкананні прагнозных паказчыкаў. З 21 клубнай установы выканалі платныя паслугі толькі 8, спецыялісты не рэдка парушаюць графік работы, што выклікае незадаволенасць насельніцтва. У мэтах захавання і папулярызацыі роднай спадчыны пры клубах павінны быць створаны Дамы рамёстваў, але яны адсутнічаюць, акрамя Бяляеўскага, Меркулавіцкага і Батвінаўскага. Алег Максімавіч адзначыў таксама дрэнную работу дзіцячых гурткоў, ён лічыць, што дадзеная работа праводзіцца больш фармальна, на паперы, што ідзе ў разрэз з задачамі дзейнасці клубаў. Яшчэ кіраўніка хвалюе кадравае забеспячэнне і павышэнне кваліфікацыі культработнікаў. З 172 чалавек, што налічваюцца ў штатным раскладзе, маюць вышэйшую адукацыю 14, сярэдне-спецыяльную — 64. З 56 клубных работнікаў – 2 маюць дыпломы аб заканчэнні ВНУ, 26 – пасведчанне аб сярэдне-спецыяльнай адукацыі. Дэфіцыт прафесіянальных спецыялістаў адчувае гарадскі Дом культуры – тут з”яўляюцца вакантнымі пасады рэжысёра, харэографа і акампаніятара. На вёсцы адчувацца недахоп у спецыялістах профільнай адукацыі: клубныя работнікі, акампаніятары, хормайстры. “Мы накіроўваем на вучобу людзей, але гэта не вырашае праблему”, — з горыччу адзначыў А.М.Чаплыгін.
Але, між іншым, разам з усім пералічаным ёсць і тыя, хто самааддана працуе і не шкадуе, што выбраў гэту высокародную прафесію. Перадавікамі вытворчасці па выніках работы за 2008 год прызнаны выкладчыца па класу домры ДШМ Ганна Васільеўна Гулевіч, на раённую Дошку Гонару прапанавана кандыдатура загадчыцы Батвінаўскім КСЦ Ірыны Нікішовай. Лістамі падзякі адзначаны самыя таленавітыя вучні дзіцячай школы мастацтваў Вольга Лендзянкова, Алёша Мінін, Паліна Вострыкава, Саша Казлоў.
На завяршэнне сходу Алег Максімавіч падкрэсліў, што наперадзе чакае шмат работы, расслабляцца няма часу, і запытанне за даручанае будзе з кожнага вельмі строгім.
Ул. інф.

Поделиться информацией:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

Яндекс.Метрика