“Час вясёлкі”

У Матнявіцкай базавай школе на працягу навучальнага года штомесяц традыцыйна праводзіцца “Час вясёлкі”. І вось на гэтым тыдні пад кіраўніцтвам С.К. Вайцянковай і Н.М. Макеевай вучні пачатковых класаў адправіліся ў госці да “Вясёлкі”. Дзеці не толькі замацавалі паняцці “рэдакцыя”, “журналіст”, “мастак”, “індэкс” і “тыраж”, але і здзейснілі падарожжа па рубрыках часопіса: “Хвілінкі– весялінкі”, “Чытанка”, “Маляванка”, “Прыгоды Васі Вясёлкіна” і інш. З задавальненнем хлопчыкі і дзяўчынкі сустрэлі карэспандэнтаў школьнай газеты “Школьная пара”.
Цікавай і прыемнай была сустрэча з Васем Вясёлкіным, які паведаў пра свае незвычайныя прыгоды, праводзіў такія гульні і конкурсы, як “Намалюй імя”, “Прыдумай рыфму”, “Дашлём тэлеграму”. А самых актыўных удзельнікаў Вясёлкін узнагародзіў памятнымі дыпломамі і падарункамі.
Напрыканцы мерапрыемства хлопчыкам і дзяўчынкам было прапанавана прыняць удзел у конкурсе “Люблю Беларусь”. Дзеці паабяцалі, што ў сваіх лістах дашлюць у рэдакцыю часопіса вершы, апавяданні і малюнкі не толькі роднага сэрцу матнявіцкага краю, але і горада – юбіляра Чачэрска.
Юля ЛЯДНЁВА і Настасся СЕРЫКАВА, удзельніцы гуртка “Асновы журналістыкі”.

Поделиться информацией:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

Яндекс.Метрика