АГУЛЬНЫМІ НАМАГАННЯМІ СУПРАЦЬ АНТЫСАНІТАРЫІ

Чарговае правядзенне выязной нарады па рашэнню праблемных пытанняў жыццязабеспячэння насельніцтва адбылося на базе Ленінскага сельскага Савета. Вёў дзелавую сустрэчу з удзелам мясцовага актыву, кіраўніцтвам Савета і сельгаспрадпрыемства “Вазнясенск”, дэпутатамі раённага і сельскага Саветаў, а таксама з адказнымі за добраўпарадкаванне населеных пунктаў гэтай тэрыторыі старшыня райвыканкама І.Ком. Разглядаліся асноўныя моманты работы па навядзенню санітарыі і парадку на зямлі. Нават пры паверхневым аглядзе становішча вёсак Старыя, Новыя і Сярэднія Малынічы было відаць – працаваць па барацьбе з пустазеллем і разрухай давядзецца, як кажуць, закатаўшы рукавы. Прадстаўнічую дэлегацыю няветліва сустрэлі трухлявыя пабудовы, крывая сатлеўшая агароджа і шматлікія кустарнікі.
На пачатку года па ўсяму Савету налічвалася 34 старых, напалову разбураных хат і 97 пустуючых. За мінулы перыяд гэтыя лічбы значна знізіліся, але агульны малюнак застаецца нездавальняючым. На дапамогу мясцовай уладзе спяшаюцца калектывы замацаваных за населенымі пунктамі арганізацый і прадпрыемстваў горада, і нават у 20-градусны мароз работа не заціхае. Тым не менш, недахопаў па навядзенню чысціні хапае. На каардынацыйнай нарадзе абмяркоўваўся ход праводзімых мерапрыемстваў па рэалізацыі Загада №70 Прэзідэнта краіны. Абмяркоўваліся пытанні ліквідацыі стыхійных сметнікаў, якія ўтвараюцца па прычыне нерэгулярнага збору бытавых адыходаў – апошні раз тэхніка выязджала ў населеныя пункты 24 – 25 кастрычніка. Патрабуюць гаспадарскай увагі шахтныя калодзежы, бо ў асобных выпадках вада тут не адпаведнай якасці. Яшчэ шмат клопатаў чакае наперадзе па рамонту могілак, скарачэнню пустуючых надзелаў і інш. Тут, як заўважыў Іван Іванавіч, неабходна кансалідаваць разам сілы ўсіх зацікаўленых служб, асаблівая ініцыятыва павінна сыходзіць ад кіраўніка сельгаспрадпрыемства і адчувацца яго матэрыяльная падтрымка.
Паўстае пытанне: чаму сёння вёскі раёна маюць такі заняпалы выгляд? Людзі старэюць, а разам з імі і іх жыллё. Прырода бярэ ў палон тыя ўчасткі, дзе рэдка ступае нага чалавека, дзічэюць агароды, пакінутыя гаспадарамі. Узрастаюць патрабаванні да дзяржаўных органаў, далучаецца да агульнай справы грамадскасць, ідзе ўснародная барацьба за чысціню, і таму неабходна максімальна аб”яднаць намаганні, каб па праву ганарыцца добрай працай, любіць родную зямлю і быць годнымі сваёй краіны.

Поделиться информацией:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

Яндекс.Метрика