ЗАГАДКАВАЕ ВОЗЕРА СВЯТОЕ

Аб гісторыі ўзнікнення возера Святое газета пісала ўжо не адзін раз. Асноўнае меркаванне, што на гэтым месцы некалі была царква і ў адзін дзень яна патанула разам з манахамі, пайшла на дно. А праз некаторы час з-пад вады ўсплывалі на паверхню залатыя царкоўныя прадметы. Канешне, шмат таямнічага ў гэтай назве і самім паданні. Зараз дакладна ўжо ніхто і не скажа, як яно было. Аднак, трэба адзначыць, гэта і з”яўляецца каштоўнасцю міфалогіі беларусаў. У рэспубліцы амаль у кожным раёне ёсць такое возера. Калі браць за аснову энцыклапедычныя дадзеныя, то па ўсёй тэрыторыі Беларусі налічваецца каля двух дзесяткаў в.Святое, і кожнае з іх авеяна легендамі. У адных яно лічыцца бяздонным, дзе жывуць чэрці, у другіх – валодае чароўнымі якасцямі. Так, скажам, на Віцебшчыне вадой з аднаго такога возера быў выратаваны хлапчук, якога ўкусіла гадзюка. Існуюць чуткі, што выпадкі тапельцаў на в.Святое бываюць значна часцей, чым на іншых вадаёмах.
Легенды і паданні, безумоўна, трэба збіраць і захоўваць. І абавязкова перасцярагацца ў час купання. Для жыхароў Чачэрска возера Святое – адно з найпрыгажэйшых мясцін, і ніякія чэрці не стануць перашкодай для масавага летняга адпачынку насельніцтва.

Поделиться информацией:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

Яндекс.Метрика