“ЗАЛАТЫ ФОНД БУДУЧАГА КРАІНЫ”

Так узнёсла назвалі Кнігу гонару ў ДПТВ-186. На першай старонцы яе размешчаны здымкі лепшых выпускнікоў 2008 года. Пяць дзяўчат скончылі ўстанову з “чырвонымі” дыпломамі, і з гэтага пачаўся ўлік лепшых сярод лепшых. Падобная кніга вялася ў вучылішчы і раней, калі дырэктарам працаваў Э.М. Раманенка. У ёй змяшчаліся звесткі пра выдатнікаў, іх далейшы навучальна-працоўны шлях, адзначаліся поспехі і дасягненні, узгадваюць выкладчыкі. Але з гадамі са зменай адміністрацыі «летапіс» згубіўся. А зараз зноў плануецца аднавіць работу. Аналагічныя задумкі маюцца і ў аддзеле адукацыі райвыканкама. З пачатку новага года мяркуецца таксама стварыць “Кнігу гонару”. У кожнай школе будуць фіксавацца звесткі пра лепшых вучняў, спосабы далейшага ўладкавання ў грамадстве. У многіх установах адукацыі фотаздымкі лепшых вучняў упрыгожваюць Дошкі гонару, але гэта толькі пачатак вялікай карпатлівай працы. Непасрэдна ж у аддзеле адукацыі ў “Кнігу гонару” ўвойдуць вучні, якія ўзнагароджваюцца прэміяй аблвыканкама. З 2006 года ў гэтым спісе двое выпускнікоў цяперашняй гімназіі – Надзея Надтачэева, Вячаслаў Клімянкоў – і вучаніца 11 класа Кацярына Кузьмянкова.

Поделиться информацией:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

Яндекс.Метрика