У ГОСЦІ ДА ДЗЕДА МАРОЗА

Традыцыйныя сустрэчы дзетвары раёна з Дзедам Марозам абавязкова адбудуцца і ў гэтым годзе. Міжнародную ёлку на гэты раз плануецца правесці на базе Залескай школы. Больш за 100 школьнікаў Суражскага і Краснагорскага раёнаў Бранскай вобласці, хлопчыкі і дзяўчынкі з Веткі, Кармы і Чачэрску сустрэнуцца на навагоднім свяце 29 снежня. Для іх ужо рыхтуюцца салодкія падарункі і цікавыя мерапрыемствы. А дабрачынная ёлка закружыць у вясёлым карагодзе дзяцей 28 снежня ў актавай зале раённага Цэнтра дзіцячай творчасці. У 11.00 тут збяруцца дзеці-інваліды і сіроты, а ўжо а 13-й гадзіне запросяць да дзіцячых гульняў выдатнікаў вучобы, пераможцаў школьных алімпіяд і актывістаў школьнага руху. Да святочных дзей актыўна праводзіцца падрыхтоўка.

Поделиться информацией:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

Яндекс.Метрика