ТАЯМНІЦЫ ГАРЫ ГАЙШЫН

Чачэрская зямля багатая на цікавыя легенды і паданні. Навакольныя мясціны горада захоўваюць шмат нераскрытых таямніц, з’яўляюцца маўклівымі сведкамі гістарычных падзей і жыцця нашых продкаў. Зараз мала хто з чачаран ведае месца знаходжання гары Гайшын. А яна, між іншым, добра праглядваецца з Замкавай гары. Калі стаць на ўзгорку, адразу заўважыш у пойме ракі Чачоры высокі бугор, ад якога цягнецца доўгай стужкай вузкая каса. На пясчаным узвышшы трава амаль не расце, таму касары клалі густыя пакосы вакол Гайшына. Адметна тое, што ў час вясенняга разліву гара заставалася адзіным астраўком, куды вада не магла дабрацца. І таму сярод шырокага павадку падымалася над блакітнымі хвалямі нібы чароўны велікан.
Адкуль жа пайшло гэта слова – Гайшын? Такую назву носяць вёскі ў Касцюковіцкім, Слаўгарадскім і Салігорскім раёнах. А яшчэ, згодна навуковым дадзеным Энцыклапедыі прыроды Беларусі, на слаўгарадскіх землях размяшчаецца Гайшыннае радовішча, дзе вылучаны два асобныя ўчасткі карысных выкапняў – мелу. Адно з іх называецца Белая Гара. Хутчэй за ўсё падставу назве даў колер выкапняў. Мажліва і нетры нашага Гайшыну захоўваюць падобныя залежы, чакаюць свайго часу, тым больш, што гара ўзята пад ахову дзяржавы. Раней тут вялося шмат ліс, пра што гавораць напалову разрушаныя норы, дзе рыжыя прыгажуні выводзілі сваё «патомства».
…І стаіць магутны пясчаны бугор стагоддзямі, выхваляючыся сваёй велічнасцю і загадкавасцю. Схадзіце і вы падзівіцеся на гэта непарушнае дзіўнае стварэнне матухны прыроды.

Поделиться информацией:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

Яндекс.Метрика