ЗБЕРАГЧЫ НА НОВЫ ГОД

Падведзены вынікі раённага агляду-конкурсу па добраўпарадкаванню машынных двароў і пастаноўцы сельскагаспадарчай тэхнікі на доўгатэрміновае захаванне.
Мабільныя групы па абследаванню сельскагаспадарчых прадпрыемстваў некалькі раз наведваліся на мехдвары, аналізавалі вынікі пастаноўкі тэхнікі і навядзення тут парадку. Спецыялісты адзначаюць, што ў большасці гаспадарак выкананы неабходныя мерапрыемствы: тэхніка пастаўлена на зімовае захаванне згодна дзеючым патрабаванням, тэрыторыі мехдвароў абкошаны, прыбраны і складзіраваны на спецыяльных пляцоўках металалом і скарыстаныя шыны, у рамонтных майстэрнях уцеплены вокны і дзверы, для абагрэву ўстаноўлены прымітыўныя печкі на мясцовых відах паліва. Лепшай – якаснай і своечасовай – прызнана работа па падрыхтоўцы тэхнікі да доўгатэрміновага захавання ў КСУП “Звязда” (дырэктар Г.П. Трыбунах), сельгаспрадпрыемству і прысудзілі першае месца, за якое прадугледжана прэмія ў памеры 30 базавых велічын. У 20 базавых велічынь ацэнена работа ААТ “Чачэрскагратэхсервіс” (дырэктар М.М. Грушэўскі), менавіта столькі прызначана за другое месца. А на трэцім апынулася ААТ “Отар” (дырэктар Т.А. Струк), узнагарода склала 10 базавых велічынь. Няблага справіліся з пастаўленымі задачамі і ў КСУПах “Вазнясенск”, “Палессе”, “Батвінава”, толькі крыху спрыту не хапіла гаспадаркам для перамогі. А вось кіраўнікі і работнікі сельгаспрадпрыемстваў “Нісімкавічы” і “Роўкавічы” аказаліся не такімі адказнымі і стараннымі. Тут падчас правядзення агляду-конкурсу яшчэ меліся пэўныя недапрацоўкі. Выправіць недахопы неабходна ў карацейшы тэрмін. А ў большасці гаспадарак Чачэршчыны ўжо пачаўся рамонт нескладанай сяльгастэхнікі, якая будзе выкарыстана на вясенне-палявых работах 2010 года, канстатуюць спецыялісты.

Поделиться информацией:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

Яндекс.Метрика