З НАДЗЕЯЙ НА МАРОЗ

Жыхарам вуліцы Карла Маркса ўжо парадкам надакучыла штодзень пераадольваць перашкоды на дарозе, утвораныя пры правядзенні рамонтных работ аднаго з гарадскіх ствалоў цеплатрасы. Некалькі месяцаў запар тут топчуць гразь дарослыя і дзеці, а аўтамабільны рух быў прыпынены наогул. Як паведаміў дырэктар КЖУП “Чачэрскае” С.І.Мішакоў, усе неабходныя работы па пракладцы новага трубапровада на дадзеным участку завершаны. Але, між іншым, катлаван так і не засыпаны, і ўся вада, што падае з неба, прамым накірункам сцякае ў гэту яму, а затым па падземных каналах прасочваецца ў падвалы суседніх дамоў. Таму пытанне канчатковага завяршэння будаўнічых работ вельмі хвалюе пражываючых на гэтай вуліцы чачаран. Па словах Сяргея Іванавіча, закапаць катлаван плануецца пры першых замаразках – у сувязі з неспрыяльнымі ўмовамі надвор”я тэхніка не можа пад”ехаць да кар”ераў з пяском. Магчыма, так яно і будзе, але колькі ж чакаць таго марозу?

Поделиться информацией:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

Яндекс.Метрика