Турызм

Нядаўна г. Чачэрск наведала дэлегацыя обласнога камітэта прафсаюза медыцынскіх работнікаў. Пяцьдзесят удзельнікаў турыстычнай групы ў рамках маршрута “Малое кальцо гістарычнай Чачэршчыны” пабывалі на памятных мясцінах і пазнаёміліся з архітэктурнымі помнікамі райцэнтра, што і было асноўнай мэтай іх прыезду. Сустрэча гасцей са славутым Чачэрскам, нягледзячы на зменлівае восеньскае надвор’е, аказалася даволі яскравай і запамінальнай. І жаданне пабываць ля помніка адселеным вёскам, экскурсаводы выканалі. Можна толькі здагадвацца, што адчувалі і аб чым успаміналі тыя з гасцей, якія нарадзіліся на Чачэршчыне, або нейкім чынам былі звязаны з гэтымі мясцінамі. Усе свае ўражанні, словы падзякі і пажаданні ўдзельнікі турыстычнай паездкі пакінулі ў кнізе водгукаў гісторыка-этнаграфічнага музея. А яшчэ напрыканцы набылі для сябе памятныя сувеніры і падарункі.
Даволі часта наш раён прымае падобныя дэлегацыі. За дзесяць месяцаў гэтага года ў рамках знаёмства з Чачэрскам горад наведала 12 турыстычных груп.

Поделиться информацией:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

Яндекс.Метрика