“ДАЖЫНКІ – 2009”: НА ГОМЕЛЬШЧЫНЕ ПАДВЕДЗЕНЫ ВЫНІКІ

На мінулым тыдні ў Хойніках было надзвычай мнагалюдна — раённы цэнтр урачыста прымаў гасцей, таму што стаў у гэтым годзе сталіцай фестывалю-кірмашу працаўнікоў вёскі Гомельшчыны “Дажынкі-2009”.
У складаных умовах надвор’я давялося весці ўборку хлеба, адзначыў губернатар вобласці А.С.Якабсон. Сельскагаспадарчымі арганізацыямі регіёна збожжавыя і зернебабовыя культуры (без кукурузы на зерне) убраны з плошчы 324,6 тыс.га. Намалочана 1106,5 тыс. тон збожжа пры ўраджайнасці 34,1 ц/га, што на 1,9 ц/га больш узроўню 2008 года.
Падчас правядзення свята адбылося ўрачыстае адкрыццё спіртзавода ў вёсцы Стралічава. За апошнія тры гады ў гэту важную для Хойніцкага раёна справу ўкладзена больш як 13 мільярдаў рублёў дзяржаўных сродкаў. На спіртзаводзе магчыма перапрацоўваць шэсць тысяч тон збожжа ў год, прычым не губляць у цане, закупляючы яго па кошту харчовага, а не фуражнага, выпускаць спірт-сырэц і спірт-рэктыфікат.
На Гомельшчыне намалацілі звыш мільёна тон збожжа. Таму на стаўшым традыцыйным свяце ўшаноўвалі дбайных гаспадароў і ўмелых кіраўнікоў сельгаспрадпрыемстваў, руплівых камбайнёраў і нястомных вадзіцеляў, усіх тых, хто вытрымаў чарговы экзамен, адзнаку за які ставіць жыццё і ўдзячны ўсе людзі. Без хлеба няма шчасця на зямлі. А без працоўных рук немагчымы багаты стол у кожнай хаце. У ліку адзначаных высокімі ўзнагародамі кіраўнік сельгаспрадпрыемства “Звязда” Галіна Пятроўна Трыбунах — Ганаровую грамату за добрасумленную працу, высокі прафесіяналізм, майстэрства і вялікі асабісты ўклад у развіццё сельскагаспадарчай вытворчасці раёна кіраўніку ўручыў старшыня Гомельскага абкама прафсаюза працаўнікоў аграпрамысловага комплексу Л.Барабанаў.

Поделиться информацией:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

Яндекс.Метрика