ПАЗНАЁМІЦЦА З ПРЫГАЖОСЦЮ

З мэтай папулярызацыі гуртковай дзейнасці, якая праводзіцца ва ўстановах адукацыі, на Чачэршчыне арганізоўваюцца выставы дэкаратыўна-прыкладной і мастацкай творчасці. З работамі, зробленымі рукамі дзяцей, будуць мець магчымасць пазнаёміцца ўсе чачаране. Са снежня падобнае было арганізавана раённым цэнтрам дзіцячай творчасці ў ККЦ “Акцябр”, райвыканкаме, гарадскім аддзяленні паштовай сувязі. У лістападзе яскравыя выставы з работамі школьнікаў пачынаюць дзейнічаць на прадпрыемствах мясцовага гандлю. Штомесяц выставы будуць мяняць сваё месца знаходжання і размяшчацца ў розных арганізацыях, на прадпрыемствах і ўстановах горада і раёна. Прытым тэматыка работ будзе самай разнастайнай.

Поделиться информацией:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

Яндекс.Метрика