ДОБРЫЯ РУКІ НАД ГОРАДАМ

Вялікія перамены адбыліся за апошнія гады ў нашым райцэнтры. Рад аб’ектаў знаходзяцца ў стадыі будаўніцтва. Сёлета будзе закладзен падмурак бальнічнага гарадка на 120 ложкаў. Будаўнікі ўзялі абавязацельства да свята Вялікага Кастрычніка здаць у эксплуатацыю Дом Саветаў, Палац спорту з дзвюма спартыўнымі заламі. Добры святочны падарунак атрымаюць дзеці. Для іх будзе пабудавана музычная школа.
Працоўныя райцэнтра атрымаюць магчымасць адзначыць юбілейную дату ў новым рэстаране. Для паляпшэння абслугоўвання насельніцтва будзе пабудаван тыпавы камбінат бытавога абслугоўвання, які ўжо знаходзіцца ў стадыі будаўніцтва. У хуткім часе будзе здадзена ў эксплуатацыю аўтобусная станцыя.
Усё шырэй разгортваецца жыллёвае будаўніцтва. У мінулым годзе справілі наваселле жыхары двухпавярховага 16-кватэрнага дома па вуліцы Кастрычніцкая, 8-кватэрнага дома па вуліцы Першамайская. У стадыі будаўніцтва знаходзіцца 24-кватэрны дом па вуліцы Савецкая, 8-кватэрны дом для рабочых міжкалгасбуда па вуліцы Кастрычніцкая. У бліжэйшы час будзе закладзен падмурак 16-кватэрнага дома раённага аб’яднання “Сельгастэхніка” і 8-кватэрны дом райфа. Сёлета пачнецца ўзвядзенне раённага вузла сувязі з аўтаматычнай тэлефоннай станцыяй, лугамеліярацыйнай станцыі, стадыёна. Значна будуць расшыраны работы па пракладцы гарадской каналізацыі.
Вялікую ўвагу ўдзяляе выканком райсавета дэпутатаў добраўпарадкаванню вуліц. Да кастрычніцкіх дзён будзе праведзена машчэнне Інтэрнацыянальнай і Вадасточнай вуліц, рэканструкцыя вуліцы Урыцкага, асфальтаванне вуліц імя Лепяшынскага і Першамайскай. Адначасова будуць пракладвацца тратуары, павялічыцца колькасць водаразборных калонак…
Далейшая архітэктурная забудова і добраўпарадкаванне вуліц зробіць наш родны горад яшчэ прыгажэйшым.
Р. ДВОРКІН, архітэктар раёна.
(“Трыбуна камунізма”. 11 лютага 1967 года).
Падрыхтаваў Сяргей АТРОШЧАНКА.

Поделиться информацией:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

Яндекс.Метрика