Ахова працы

Далёка не ўсе арганізацыі раёна могуць пахваліцца асобным кабінетам, адведзеным пад ахову працы. А ДСЛГУ “Спецлясгас” можа. У Чырвоным Беразе, дзе знаходзіцца лесанарыхтоўчы ўчастак, якраз і абсталяваны такі кабінет. Тут шырокі спектр неабходных наглядных матэрыялаў, прызначаных перасцярагаць рабочых ад няшчасных выпадкаў на вытворчасці і падчас удзелу ў дарожным руху. Плакаты, сталы, дошка – усё выдатна прыстасавана для таго, каб праводзіць семінары-вучобы, расказвае інжынер па ахове працы А.В. Скалпешкін. Акрамя таго, у кожным са структурных падраздзяленняў установы абсталяваны асобныя куткі па ахове працы. Вось і галоўны спецыяліст па ахове працы ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама В.С. Несцяровіч падкрэслівае асаблівую адказнасць зацікаўленых асоб у арганізацыі згаданага віду работы. Пільнасць і ўважлівасць тут заўсёды актуальныя, бо ў дадатак да ўсяго іншага лясная галіна ў краіне на другім месцы, пасля нафтаздабываючай вытворчасці, у групе рызыкі па атрыманню траўм. Таму і неабходна своечасова за ўсім сачыць, імкнучыся зрабіць умовы працы максімальна бяспечнымі. Аднак без матэрыяльных затрат гэта мэта нават у тэорыі недасягальная. Так, за тры кварталы на ахову працы ў спецлясгасе было затрачана амаль 200 мільёнаў рублёў, з іх на спецадзенне зрасходавана адзінаццаць з паловай мільёнаў рублёў. На аднаго рабочага прыйшлося па 805 тысяч рублёў, з іх на сродкі індывідуальнай аховы амаль 110 тысяч рублёў. Асабліва цяжкай у гаспадароў леса праца становіцца, калі рыса ртутнага слупка паніжаецца, і ад холаду выратоўвае актыўная праца. Але і ў перапынках ёсць магчымасць сагрэцца – адпачыць і паабедаць у цёплых вагончыках, якія спецыяльна для гэтых мэт дастаўляюцца на лесасекі. Нядаўна ў адно з лясніцтваў набыты аўтобус, каб адвозіць на рабочыя месцы працаўнікоў. А таксама ў структурных падраздзяленнях спецлясгаса для гэтага абсталяваны аўтамабілі ВАЗ.
Адзін раз у месяц ва ўстанове праходзіць дзень аховы працы, а раз у квартал – нават цэлы тыдзень. У гэты час спецыялісты наведваюцца на лесасекі і нарыхтоўчыя ўчасткі, праводзяць прафілактычныя мерапрыемствы.
Апошнім часам клопатаў дадалося: для прадухілення захворванняў грыпам работнікам спецлясгаса за кошт арганізацыі робяцца прышчэпкі.

Поделиться информацией:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

Яндекс.Метрика