І ДОБРАЕ МІНУЛАЕ Ў ПЕСНЯХ АЖЫВЕ?

У мінулыя выхадныя на базе раённага цэнтра дзіцячай творчасці прайшоў першы этап фестывалю папулярных песень мінулых гадоў “Песні юнацтва нашых бацькоў”. Вучні гімназіі, устаноў адукацыі “Нісімкавіцкі ВПК дзіцячы сад – сярэдняя школа”, «Палескі ВПК дзіцячы сад-сярэдняя школа», “Сідаравіцкі ВПК дзіцячы сад – сярэдняя школа”, “Камуна-Ленінскі ВПК дзіцячы сад – базавая школа”, Бабіцкай САШ імкнуліся выказаць свае пачуцці ў так званых старых песнях пра галоўнае. Раённы фестываль па традыцыі становіцца папярэднікам абласнога, прысвечанага ў гэтым годзе 65-й гадавіне вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і перамозе савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне. Удзел у фестывалі прымаюць рабяты ва ўзросце ад 10 да 13 і ад 14 да 17 гадоў. Мэта яго – культурна-эстэтычнае выхаванне моладзі праз стымуляванне творчай актыўнасці маладых выканаўцаў, выхаванне ў дзяцей і моладзі пачуцця патрыятызму, грамадзянскіх якасцей асобы. Заснавальнікі раённага этапа фестывалю – аддзелы адукацыі і па справах моладзі райвыканкама, раённы камітэт БРСМ.
Юныя салісты выконвалі музычныя творы ў дзвюх намінацыях: “Песні юнацтва нашых бацькоў” і “Афганская песня”. Апошняя, дарэчы, прысвечаная воінам-інтэрнацыяналістам. Аднак ніводнага з іх у зале так і не прыкмеціла. Ды і ўвогуле, фестываль далёка не адпавядаў гэтай высокай назве, а больш нагадваў рэпетыцыю мерапрыемства. Са сцэны гучалі даволі вядомыя і для многіх любімыя песні, такія як “Усё могуць каралі”, “Журавы”, “Сусед”, “Сонечны круг”, “Афіцэры” і іншыя. Аднак для каго? У якасці гледачоў былі толькі аднакласнікі, неаторыя бацькі і настаўнікі. Ды і журы аказалася перад складаным выбарам. Некаму з выступаючых не хапала пластычнасці, у некага манера выканання была на недастаткова высокім узроўні, нехта на сцэне трымаўся не зусім упэўнена. Адным словам, на думку журы, стварыць суцэльны вобраз сапраўднага артыста не ўдалося ніводнаму з удзельнікаў фестывалю. Аднак абласны этап яго наперадзе, і хто туды трапіць, у многім будзе залежыць ад другога раённага этапа, які плануецца правесці на базе гімназіі города ў Дзень закаханых – 14 лютага.
Наталля СУВАЛАВА.

Поделиться информацией:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

Яндекс.Метрика