У чачэрскім дзіцячым садку пасялілася казка

Дашкольныя ўстановы прывабліваюць казачным дызайнам і яркімі каляровымі фарбамі. У мінулым годзе дзіцячы садок №2 заняў другое месца сярод устаноў адукацыі раёна па ўвасабленні малых архітэктурных формаў.

Вядома, гэта заслуга кіраўніцтва і педагагічнага калектыву . Ёсць у тым пэўны ўклад намесніка загадчыка па асноўнай дзейнасці Сняжаны Ка- заковай. Для аздаблення пабудовы ўнутры і звонку яна ў прамым сэнсе прыклала і руку, і сэрца.

– Хачу, каб дзеці адчувалі сябе як дома, – гаворыць Сняжана Васільеўна. – Садок не проста часовы прытулак для малых, гэта месца, дзе яны вучацца добрым звычкам, культуры, сяброўскім зносінам, бачыць і ўспрымаць прыгожае. Наш абавязак – зрабіць краіну дзяцінства дзівоснай, чароўнай, таямнічай, каб сюды хацелася вяртацца зноў і зноў.

Дзякуючы інтэрнэту і выдумцы ў спецыяліста нараджаюцца арыгінальныя ідэі: дарожкі-лабірынты, лавы для адпачынку ў выглядзе домікаў і машын, а па маляўнічых бардзюрах садкоўцы спазнаюць колеры вясёлкі. Шмат чаго робіцца для ўпрыгожвання лесвічных пляцовак, калідораў і пакояў.

Асаблівую цікавасць выклікала дрэва-хатка з вакенцамі, драўлянымі дзвярыма і агароджай. Хлопчыкі і дзяўчынкі ўпэўнены, што там хтосьці жыве. А каб іх фантазіі не развейваліся, дарослыя ўзімку ачышчаюць да бярозы сцяжынку і падвешваюць цукеркі. У гэтым годзе на тэрыторыі садка з’явяцца новыя жывапісныя кампазіцыі на радасць дзятве.

В.БАГДАНОВІЧ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Besucherzahler
счетчик посещений