Вызначаны лепшыя жывёлаводы ферм Роўкавічы і Залаўе

Аператар машыннага даення Тамара Ключынская з МТФ «Роўкавічы» і даглядчык жывёлы Святлана Дзёміна з «Залаўе» прымалі віншаванні, а ў вачах свяцілася радасць, што іх старанні заўважаны і заахвочаны.

Новая форма правядзення Дня жывёлавода з’явілася ў раёне ў гэтым годзе. Пры падвядзенні вынікаў працы не толькі слухаюць справаздачы адказных, але і вызначаюць задачы.

Раённае кіраўніцтва і замацаваныя за калектывамі малочна-таварных ферм, спецыялісты паціснулі рукі перадавым работнікам і падзячылі за іх цяжкі вясковы клопат. Гэтыя людзі вартыя ўвагі і адзнакі за плён, за напружаную працу і прыкладзеныя сілы. Дзякуючы ім на нашых сталах удосталь малака і мяса.

Як сказала старшыня раённай арганізацыі Беларускага Саюза жанчын Юлія Басаргіна, гэтую практыку на Чачэршчыне плануюць замацаваць, каб у людзей быў стымул працаваць на вынік.

Старшыня раённай арганізацыі Беларускага Саюза жанчын Юлія Басаргіна і лепшы даглядчык жывёлы з Залаўя Святлана Дзёміна.
Старшыня раённай арганізацыі Беларускага Саюза жанчын Юлія Басаргіна і лепшы аператар машыннага даення з Роўкавіч Тамара Ключынская.

Валянціна Пранкевіч.

Фота аўтара.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Besucherzahler
счетчик посещений