У Чачэрску прайшлі Калядныя сустрэчы

У трэці раз у цэнтры этнаграфіі і фальклору каля маляўнічай мініяцюры «Вертэп» адбылася калядная сустрэча з наведвальнікамі аддзялення дзённага прабывання маладых інвалідаў тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага аблугоўвання насельніцтва.
Майстар народных промыслаў і рамёстваў Святлана Латуціна пасрэдніцтвам скульптурнай кампазіцыі-мініяцюры расказала пра гісторыю нараджэння і жыццё Іісуса Хрыста, а настаяцель чачэрскага храма Прэабражэння Гасподня айцец Георгій прадоўжыў расповяд, абапіраючыся на вытрымкі са свяшчэннай бібліі. Што стаіць у аснове свята Раства, як паводзіць сябе ў гэтыя дні, чаму наабходна наведваць царкву і яшчэ шмат чаго карыснага прагучала на мінулай сустрэчы з духаўніком. А напрыканцы мерапрыемства святар запрасіў ўсіх прысутных да салодкага стала – каб і ў душы, і на сэрцы, і для цела гэта сустрэча стала цалебнай, пазнавальнай, радаснай і высокаэмацыянальнай.
В.БАГДАНОВІЧ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Besucherzahler
счетчик посещений