Нісімкавіцкія школьнікі на абласным конкурсе атрымалі Дыплом I ступені

Традыцыйныя беларускія гульні па-ранейшаму цікавяць хлопцаў і дзяўчат. У Нісімкавіцкай школе захаванню сваёй спадчыны надаюць вялікую ўвагу, таму вывучаюць мясцовы фальклор і ўдала дэманструюць яго на сцэне.

Рухомыя, каларытныя героі выклікаюць замілаванне, абуджаюць самасвядомасць. На абласным конкурсе «Шануйце спадчыну сваю» яны прадставілі гульні «У Трыфана», «Пячэнне хлеба», «Авечка» і іншыя. Такім чынам фальклорны калектыў школьнікаў ва ўзросце 10-13 гадоў пад кіраўніцтвам педагога Надзеі Цімашэнка атрымаў Дыплом I ступені галоўнага ўпраўлення адукацыі Гомельскага аблвыканкама. Аматары традыцыйнай культуры і раней прымалі ўдзел у такіх мерапрыемствах, заваёўвалі ўзнагароды, але пераможцамі сталі ўпершыню. Яны дзякаючы за дапамогу ў падрыхтоўцы да конкурсу Бабіцкаму цэнтру народнай творчасці, музыкі і песні, раённаму цэнтру творчасці дзяцей і моладзі, аддзелу адукацыі райвыканкама.

Лідзія ХАРАШЫЛАВА.

Фота з Інтэрнэту.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Besucherzahler
счетчик посещений