Чачэрск прымаў удзельнікаў конкурсу «Шануйце спадчыну сваю!»

Школьнікі з васьмі раёнаў вобласці завіталі ў Чачэрск, каб паўдзельнічаць у занальным этапе абласнога конкурсу фальклорных калектываў «Шануйце спадчыну сваю!».
Аматары традыцыйнай культуры ў РЦТДіМ выконвалі народныя песні, паказвалі абрады, вадзілі карагоды. Уразілі як творчыя нумары, так і каларытныя касцюмы, якія передаюць мясцовыя асаблівасці. Зацікаўленасць культурнай спадчынай падтрымліваюць педагогі, кіраўнікі аб’яднанняў па інтарэсах.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.